Усе навіны

Расійскі галкіпер Карэеў падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»

17 траўня, 18:24

29-гадовы расійскі галкіпер Андрэй Карэеў падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца сезона-2024/25.

У мінулым сезоне ён выступаў за «Спартак» з КХЛ. У 24 гульнях у яго актыве каэфіцыент надзейнасці 2,63, і 91,7% адбітых кідкоў. У плэй-оф ён правёў 2 гульні, пры каэфіцыенце надзейнасці 3,12, і 89,6% адбітых кідкоў.