Усе навіны

Экс-супрацоўнік «Прэсбола» Федарэнкаў: «Палітыкі гэта пачалі, яны павінны і скончыць. Мне не хапае зборнай Беларусі на ЧС»

19 траўня, 11:56

Былы супрацоўнік газеты «Прэсбол» Вячаслаў Федарэнкаў падзяліўся меркаваннем аб адхіленні зборнай Беларусі ад міжнародных турніраў.

– «Бо хакей – гэта наша душа. Ботамі не вытаптаць душу...»

Палітыкі гэта пачалі, яны ж павінны і скончыць. Мне не хапае зборнай Беларусі на ЧС па хакеі, – напісаў Федарэнкаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.