Усе навіны

Івулін пра найлепшых беларускіх спартоўцаў: «Жаночы спорт – гэта наша ўсё. Леўчанка, Марчанка, Сныціна, Астапчук, Герасіменя, Раманоўская – проста топ»

2 красавіка 2023, 15:40
1

Журналіст Tribuna.com Аляксандр Івулін у інтэрв'ю блогеру Мікіце Мелказераву назваў топ беларускіх спартоўцаў на сваю думку.

«Для мяне жаночы спорт – гэта наша ўсё.

Баскетбол. Жаночая зборная. Лена Леўчанка, Наташа Марчанка. Сныціна яшчэ. Проста топ.

Надзя Астапчук. Яна глыба. Настолькі магутны і моцны чалавек. Гэта ваў.

Гэта Саша Герасіменя. Ізноў жа, вышэй усякіх хвал.

І Санька Раманоўская. Яна такая мілая. Такая клапатлівая. Чуйная. І пры гэтым яна моцная і ўстойлівая. Захапляюся проста», – сказаў Івулін.