Усе навіны

Аляксандра Герасіменя: «Апейкін мяне шантажаваў нявыплатай заробку. Не бачу сэнсу зараз нешта хаваць»

29 верасня, 21:41
2

Экс-старшыня Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя ў інтэрв'ю парталу «Зеркало» адрэагавала на абвінавачанні Аляксандра Апейкінa. Паводле яго слоў, галоўнай прычынай сыходу Герасімені з арганізацыі стала супрацоўніцтва з Сяргеем Касьяненкам.

– Апейкін у чарговы раз знайшоў кагосьці вінаватага. Так робяць усе амаральныя людзі пры праколах і няўдачах, мне з такімі проста не па дарозе. Што дрэннага ў тым, што я не пагадзілася выкарыстоўваць сваё імя і рэпутацыю ў махінацыях? Падумайце: калі б у фондзе ўсё было празрыста з грашыма, то ці стаў бы Апейкін так «капаць» і спрабаваць запляміць маё імя?

Як кіраўніца фонду на той момант, мела права запатрабаваць дакументацыю. Скажу больш: Апейкін мяне шантажаваў нявыплатай заробку. Не бачу сэнсу зараз нешта хаваць. Я не павінна была ісці ў прэсу і казаць пра прычыны сыходу… Я і нічога не выносіла на публіку. А «Белсат» толькі задаў наконт Апейкіна прамое пытанне – і шчыра адказала, што прычына сыходу складалася ў фінансах.

Вядома, я ведаю, хто такі Касьяненка. Сяргей Уладзіміравіч рыхтаваў мяне (не ў якасці трэнера) на дзве Алімпіяды, на якіх заваявала медалі. За гэта была і буду ўдзячна гэтаму чалавеку: за яго падтрымку і садзейнічанне на самых цяжкіх спаборніцтвах. Ведаю і іншых спартоўцаў, каму ён дапамагаў. І атлеты дабіваліся свайго найлепшага выніку.

Касьяненка ведае спорт знутры, сам займаўся лёгкай атлетыкай. Таму яго методыкі так добра падыходзяць спартоўцам. Плюс у тым, што ён не выкарыстоўвае ні фармакалогію, ні псіхалагічныя маніпуляцыі. Для мяне супрацоўніцтва з Сяргеем Уладзіміравічам было лёгкім і пазітыўным. Прафесійнаму спорту не хапае такіх людзей.

Касьяненка быў бы карысны фонду спартыўнай салідарнасці, як і іншым арганізацыям. Яго методыкі дастасавальныя для ўсіх сфер жыцця. Але ён не лез у справы БФСС і не хацеў там працаваць. Таму нічога яму не прапанавала. Дурное заяўляць зваротнае. Каму ўвогуле цікавая дакументацыя фонду, акрамя мяне?

Дадам, што сёння мяне атачае вялікая колькасць пазітыўных, добрых чыстых людзей. І я ім вельмі радая. А такія, як Апейкін, проста адвальваюцца – і дзякуй Богу, – сказала Герасіменя.