Усе навіны

Алена Леўчанка: «Калі просіш у Апейкіна празрыстасці, становішся непажаданым»

30 верасня, 12:34

Былая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка выказалася пра канфлікт кіраўніка БФСС Аляксандра Апейкіна з экс-старшынёй фонду Аляксандрай Герасіменяй.

«Таварыш А. нагадвае сістэму Лукі. Калі просіш празрыстасці, то становішся непажаданым. Цябе паліваюць брудам і кажуць, што ты хайпуеш. Нічога новага.

А можна без «хайпа» проста тлумачэнні (для ўсіх) размеркавання сродкаў перад тым, як кідацца гучнымі выказваннямі», – напісала Леўчанка i апублікавала спасылку на гадавыя справаздачы БФСС.