Усе навіны

15 тысяч вайскоўцаў будуць ахоўваць парадак падчас Алімпіяды-2024 у Парыжы

25 лістапада, 22:43

Узброеныя сілы Францыі плануюць прыцягнуць 15 тысяч салдат да маштабнай аперацыі бяспекі падчас Алімпіяды-2024 у Парыжы, паведамляе Associated Press.

Асноўная частка сіл – амаль 10 тысяч вайскоўцаў – будзе разгорнута ў раёне Парыжа, дзе будзе праходзіць большасць спаборніцтваў.

У Парыжы будзе створаны часовы лагер для 5 тысяч вайскоўцаў, што дазволіць размясціць сілы паблізу алімпійскіх аб'ектаў горада.

Ваенныя сілы таксама будуць задзейнічаны і для правядзення гульняў на адлегласці 15 тысяч кіламетраў ад Парыжа – на Таіці, дзе ваенна-марскія караблі будуць ахоўваць месца правядзення алімпійскіх спаборніцтваў па серфінгу.

Для аховы парадку будуць прыцягнуты дзясяткі тысяч паліцыянтаў і супрацоўнікаў прыватнай аховы.

Меры бяспекі падчас Алімпійскіх гульняў у Парыжы, якія адбудуцца з 26 ліпеня па 11 жніўня, зʼяўляюцца беспрэцэдэнтнымі па маштабе для Францыі.