Усе навіны

Аляксандр Апейкін: «Трэба здымаць абмежаванні з дзіцячага спорту. Дзеці пачынаюць насычацца рускім светам»

30 лістапада, 08:38

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін падзяліўся меркаваннем аб санкцыях дзіцяча-юнацкага спорту Беларусі.

– Як вы лічыце, ці трэба здымаць абмежаванні з дзіцячага спорту ці пакінуць?

– Здымаць, вядома. Мы як беларусы мусім рабіць геапалітычны выбар. Цяпер такія ўмовы, што людзям трэба дапамагаць яго рабіць. Я кожны дзень маю зносіны з людзьмі, якія працуюць у Беларусі. Я атрымліваю гэтыя сыгналы. Замест еўрапейскіх турніраў людзі едуць у Маскву, Варонеж, Растоў. Атрымліваецца, што дзеці пачынаюць насычацца рускім светам, – сказаў Апейкін.