Усе навіны

Аляксандр Івулін: «Мы не ўмеем увекавечваць памяць пра тых людзей, якія гэтага безумоўна вартыя»

30 лістапада, 18:27

Аляксандр Івулін выказаўся на тэму памяці пра выдатных беларускіх спартоўцаў.

«Мы не ўмеем фіксаваць і пакідаць помнікі для сябе, то бок мы не ўмеем увекавечваць памяць пра тых людзей, якія гэтага безумоўна вартыя. І калі мы гаворым пра Капскага, то я ўпэўнены, што арэна ў Барысаве павінна называцца «Капскі-арэна», а каля арэны павінен стаяць помнік гэтаму чалавеку.

І ў гэтым плане, яшчэ пра Бялькевіча я думаў таксама адносна нядаўна. Вось ужо вельмі шмат гадоў прайшло з моманту, як ён памёр, найвялікшы футбаліст у гісторыі беларускага футбола, ну і цяпер там вісіць нейкім цудам мемарыяльная дошка на хаце, дзе ён нарадзіўся. І ўсё, як бы. Няма ніякіх турніраў, няма ніякіх дзіцячых рэчаў, якія б расказвалі, што вось быў Валянцін Мікалаевіч Бялькевіч, што ён суперлегенда. У той жа Ўкраіне ён лепшы легіянер, па-мойму, 20-го стагоддзя. Яны там ім вельмі захапляюцца, а ў нас неяк гэта ўсё прызабылі.

Так, Руслан Салей. Вісіць яго джэрсі на «Мінск-арэне». Турнір ёсць у яго імя, але ён таксама такі перадразагравальны, і зноў жа, з дзяржаўным налётам. Бо ў нас могуць быць толькі дзяржаўныя. І гэта таксама, ведаеш, вельмі так адпужвае людзей, што яно неяк штучна робіцца. А вось дайце крыху свабодачкі, вось, дазвольце вось гэта вось усё, і... было б класна», – сказаў Івулін.