Усе навіны

Леўчанка – прадстаўніцы Бундэстага: «Дзякуй за тое, што працягваеце падтрымліваць Беларусь»

16 снежня, 18:11

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка адрэагавала на выступленне прадстаўніцы Бундэстага ў Еўрапарламенце Віёлы фон Крамон-Таўбадэль.

«Беларусы былі першымі, хто выступіў супраць Пуціна, выступіўшы супраць Лукашэнкі. Не ўзброеныя нічым, акрамя мужнасці і любовi да свабоды, яны выйшлі на вуліцы. Сёння больш за 1500 беларусаў з'яўляюцца палітвязнямі (паводле даных «Вясны», на 16 снежня такімі прызнаныя 1470 чалавек – Tribuna.com). Мы не спынімся, пакуль яны і ўся Беларусь зноў не стануць свабоднымі», – заявіла фон Крамон-Таўбадэль.

«Дзякуй за ваш голас і за тое, што працягваеце падтрымліваць Беларусь», – пракаментавала Леўчанка.