Усе навіны

Беларускія спартсмены Леўчанка, Папоў, Краўчанка і браты Мешчараковы знаходзяцца ў расійскім вышуку

13 лютага, 17:16

«Медыязона» апублікавала спіс людзей, якія лічацца ў вышуку ў расійскага МУС. Сярод іх ёсць больш за 3 тысячы грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі.

Сярод тых, каго шукаюць, можна адзначыць і беларускіх свабодных спартсменаў. Гэта баскетбалісты Алена Леўчанка, Ягор і Мікіта Мешчараковы, самбіст Сцяпан Папоў і дзесяціборац Андрэй Краўчанка.