Усе навіны

BELPOL заклікаў распаўсюдзіць інфармацыю пра пагрозу экстрадыцыі сузаснавальніка SOS BY Гнёта ў Беларусь

28 лютага, 20:41

Аб'яднанне беларускіх сілавікоў BELPOL заклікала ўсіх неабыякавых далучыцца да аказання дапамогі сузаснавальніку SOS BY Андрэю Гнёту, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь.

«Злачынны рэжым Лукашэнкі прымяняе і ўкараняе новыя спосабы рэпрэсій, якія дазваляюць яму пераследваць беларусаў не толькі на тэрыторыі захопленай ім краіны, але і за яе межамі. Пацвярджэннем гэтага з'яўляецца тое, што адбываецца ў цяперашні час з Андрэям Гнётам, у дачыненні да якога рэжым Лукашэнкі сфальсіфікаваў дадзеныя аб здзяйсненні злачынства, падаў іх у Інтэрпол, у выніку чаго Андрэя затрымалі ў Сербіі і запусцілі працэдуру экстрадыцыі ў Беларусь», – напісалі ў BELPOL.

Дапамагчы Андрэю Гнёту можна распаўсюдзіўшы інфармацыю пра яго, падрабязнасці: - інфармацыя Гнёт на рускай мове. - information Gnyot in English.