Усе навіны

Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі сузаснавальніка SOS BY Гнёта, справу разгледзяць нанова

12 сакавіка, 20:30

Апеляцыйны суд у Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі сузаснавальніка SOS BY Андрэя Гнёта.

Сваё рашэнне Апеляцыйны суд у Бялградзе растлумачыў тым, што не ўсе акалічнасці, на падставе якіх было вынесена рашэнне аб экстрадыцыі, былі даследаваны. Акрамя таго, Гнёту не далі слова падчас першага працэсу.

Пры гэтым суд працягнулі тэрмін утрымання Андрэя Гнёта пад вартай яшчэ на 60 дзён. Новае слуханне па справе прызначанае на 26 сакавіка.

Нагадаем, Гнёт утрымліваецца ў турме Бялграда з 30 кастрычніка 2023 года. Ён быў затрыманы пасля прылёту ў сталіцу Сербіі ў аэрапорце з-за таго, што беларускі рэжым унёс у базу Інтэрпола ордэр на Гнёта па абвінавачанні ў нібыта ўхіленні ад выплаты падаткаў. Падобныя абвінавачванні неаднаразова станавіліся фармальнай нагодай для памяшчэння за краты да «суда» беларускіх палітвязняў.

Гнёт – беларускі журналіст, рэжысёр, палітычны актывіст. Ягоная дзейнасьць у SOS BY не афішавалася публічна, аднак у чэрвені 2021-га Гнёт атрымаў сыгнал, што беларускаму рэжыму вядома пра яе і іншую пратэстную актыўнасьць, пасьля чаго пакінуў Беларусь. З-за таго, што SOS BY абвешчаны «экстрэмісцкім фармаваннем», Гнёту ў Беларусі за сам факт стварэння абʼяднання пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.