Усе навіны

Беларускаму студэнту з Францыі адмовілі ў валанцёрстве на парыжскай Алімпіядзе

3 траўня, 12:24

19-гадовы Дзмітрый Шаляпін вучыцца ў Сарбоне і хацеў стаць валанцёрам на Алімпіядзе. На гэтым тыдні яму прыйшла адмова.

Па інфармацыі Сhannelnewsasia, забараняюць быць валанцёрамі не толькі беларусам, але і расіянам.

«Яны абыходзяцца з намі як з тэрарыстамі», – сказаў Шаляпін.

Адзначаецца, што многія алімпійскія валанцёры з расійскімі і беларускімі пашпартамі (некаторыя жывуць у Францыі, іншыя жывуць у сваіх краінах) паведамляюць, што атрымліваюць аднолькавыя адмовы са спасылкай «на пагрозу бяспецы». Па іх даных, такія апавяшчэння ўжо атрымала каля 20 чалавек, але афіцыйнай статыстыкі няма.

У МУС Францыі сітуацыю не пракаментавалі.