Усе навіны

Беларуска Пракацень узяла алімпійскую ліцэнзію за Узбекістан

22 красавіка, 08:55

Ураджэнка Мінска Ганна Пракацень, выступаючы за зборную Узбекістана, узяла ліцэнзію на Алімпіяду ў Парыжы.

Беларуска прайшла кваліфікацыю на Алімпіяду-2024 па акадэмічным веславанні ў Азіі і Акіяніі, выйграўшы ў жаночым адзіночным веславанні ў карэйскім Чунджу.

Да 2016 года Пракацень прадстаўляла Беларусь. З 2017-га па травень 2023-га выступала за зборную Расіі, у складзе якой стала сярэбранай прызёркай АГ-2020 і пераможцай ЧЕ-2021. З траўня 2023 года беларуска змяніла спартыўнае грамадзянства на Узбекістан.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АІ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.