Усе навіны

Надаль упершыню з 2004 года прапусціць «Ралан Гарос»

18 траўня 2023, 17:27

Былая першая ракетка свету Рафаэль Надаль з Іспаніі (ATP №14) прапусціць «Ралан Гарос».

«Я не змагу згуляць на »Ралан Гарос«. Гэтае рашэнне прыняло маё цела. Я не буду выступаць у бліжэйшыя месяцы», – сказаў Надаль.

Надаль з'яўляецца 14-разовым чэмпіёнам турніру. У апошні раз ён не выступаў на «Ралан Гарос» у 2004 годзе.

З-за пропуску «Ралан Гарос» Надаль страціць 2000 ачкоў за леташнюю перамогу ў Парыжы. У рэйтынгу ATP ён страціць больш за 100 пазіцый.

Пасля Australian Open Рафаэль не выступае з-за траўмы сцягна.

«Ралан Гарос» пройдзе з 22 мая па 21 чэрвеня.