Усе навіны

Алькарас – Джокавічу: «Я нарадзіўся, а ты ўжо выйграваў тытулы»

16 ліпеня, 22:15

Іспанец Карлас Алькарас (№1 АТР) пракаментаваў перамогу над сербам Новакам Джокавічам (№2 АТР) у фінале «Уімблдона».

«Ты мяне вельмі натхняеш. Я пачаў гуляць у тэніс, назіраючы за табой. Я нарадзіўся, а ты ўжо выйграваў тытулы.

Ты казаў, што 36 – гэта новыя 26. І ты ўвасабляеш гэта ў жыццё», – сказаў Алькарас.

Нагадаем, што ў матчы, які доўжыўся 4 гадзіны і 46 хвілін, Алькарас атрымаў перамогу - 1:6, 7:6, 6:1, 3:6, 6:4.

Ён стаў першым тэнісістам за 6 гадоў, які перамог Джокавіча на «Уімблдоне».