Усе навіны

Сабаленка — трэцяя тэнісістка, якая выйграла паўфінал ТБШ пасля паражэння 0:6 у першым сэце

8 верасня, 10:19

Сёння Арына Сабаленка выйграла ў Мэдысан Кіз у паўфінале адкрытага чэмпіянату ЗША – 0:6, 7:6, 7:6.

Беларуская тэнісістка саступала падчас сустрэчы 0:6, 3:5, але здолела пераламаць ход матчу.

Сабаленка стала трэцяй тэнісісткай у Адкрытай Эры, якой удалося выйграць у паўфінале турніру Вялікага Шлема пасля паражэння 0:6 у першым сэце.

Да беларуска гэта ўдавалася немцы Штэфі Граф на «Ралан Гарос»-1992 і сербцы Ані Іванавіч на Australian Open-2008.