Вікторыя Азаранка: «Я хачу працягваць вучыцца. Я хачу гуляць з найлепшымі тэнісісткамі на заключных стадыях турніраў»
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавяла, што дае ёй матывацыю працягваць выступаць на вышэйшым узроўні.
«У туры з'явілася шмат новых гульцоў, і трэба зразумець, як яны гуляюць. Маладыя тэнісісткі нікога не баяцца.
Аднак па ходзе маёй карʼеры я прытрымлівалася аднаго падыходу – я заўсёды імкнуся ўдасканальвацца. На корце, за межамі корта або на трэніроўках... у мяне ўсюды ёсць адчуванне, што ў мяне застаўся патэнцыял і я магу яшчэ нешта палепшыць.
Гэта вялікая матывацыя. У мяне была выдатная карʼера, але ўсведамленне, што ў мяне яшчэ ёсць патэнцыял, захоплівае. Як толькі я адчую, што дасягнула мяжы сваіх магчымасцяў, гэта і будзе азначаць канец. Вы мяне больш не ўбачыце.
Але я хачу працягваць вучыцца. Я хачу гуляць з найлепшымі тэнісісткамі на заключных стадыях турніраў. Проста гуляць у трэцім або чацвёртым раўндзе мне нецікава.
Я імкнуся чэрпаць натхненне ў Новака. Ён выглядае так, быццам яму ўсё яшчэ 19 гадоў!
Я не адчуваю сябе на 34. Я не адчуваю сябе так, быццам правяла ў туры 20 гадоў. Але часам, калі ты прачынаешся раніцай, цела пра гэта нагадвае», – сказала Азаранка.