Усе навіны

Сабаленка пра дзень нараджэння: «26 – ужо бліжэй да 30, ужо думаеш: «#####, там ужо і 40 не за гарамі – канец кар'еры, піпец»

5 траўня, 10:47

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка расказала, як адзначыць дзень нараджэння.

5 мая Арыне спаўняецца 26 гадоў.

– Пра прыемнае. Дзень нараджэння...

– Якое гэта прыемнае, блін? Проста 25 – прыгожая лічба. 26 – ужо такое, бліжэй да 30, ужо думаеш: «##### [блін], там ужо і 40 не за гарамі, там ужо канец кар'еры, ##### [блін], вось так. Піпец».

– Ты размаўляеш з жанчынамі, якім ужо далёка за 30.

– Не, там ужо свой як бы сок ёсць.

– Я табе кажу, што 26 – гэта прама выдатна. Ты ўжо нешта разумееш...

– Так, ты ўжо так – не зусім тупая. І яшчэ можна дадаць, так?

– Гэта суперузрост.

– Ну так.

– Трэба паднімаць сабе настрой. Гэта што?

– З раніцы ў мяне будзе хоць і кароткі пералёт, але гэта трэба рана ўстаць. Дзень будзе ў паўспячцы. Пасля такога доўгага матча стан будзе зомбі. Зомбі прыляціць у Рым і такое: «Блін, у мяне дзень нараджэння. Аа, класна!» Шчасця поўныя штаны.

Але ў любым выпадку – гэта шопінг, вельмі смачная ежа, вельмі шмат марожанага, торцікі. Добра, я напэўна не буду есці торцікі, можа, але марожанае – сапраўды.

– А тэкіла? Ты нам казала мінулы раз.

– Канешне, будзе! Я ўжо адчуваю, што «дайце мне выпіць», таму што я не засну ні сёння, ні заўтра, – сказала Сабаленка.