Усе навіны

Свёнтак стала самай маладой тэнісісткай, якая выйграла 10 турніраў WTA-1000, рэкорд належаў Азаранка

18 траўня, 20:08

Полька Іга Свёнтак у фінале турніру WTA 1000 у Рыме перамагла Арыну Сабаленку (6:2, 6:3).

Гэта 21-ы тытул для першай ракеткі свету. Агулам яна выйграла 10 турніраў катэгорыі WTA 1000.

Свёнтак у 22 гады і 352 дні стала самай маладой тэнісісткай з дзесяццю тытуламі «тысячнікаў». Папярэдні рэкорд быў у беларускай Вікторыі Азаранка (31 год і 29 дзён).