Tribuna/Тэніс/Блогі/«І хто зараз скажа, што жаночы тэніс сумны?». Свёнтак моцна адказала Сабаленка

«І хто зараз скажа, што жаночы тэніс сумны?». Свёнтак моцна адказала Сабаленка

Перайграла не толькі на корце.

5 траўня, 13:37
«І хто зараз скажа, што жаночы тэніс сумны?». Свёнтак моцна адказала Сабаленка

Арына Сабаленка не змагла абараніць тытутул пераможцы турніру WTA 1000 у Мадрыдзе. Як і год таму ў вырашальным матчы беларускаму супрацьстаяла лідар сусветнага рэйтынга Іга Свёнтак. Год таму перамагла Сабаленка (6:3, 3:6, 6:3). На гэты раз верх узяла польская тэнісістка (7:5, 4:6, 7:6)

Матч атрымаўся звыш упартым і працягнуўся 3 гадзіны 14 хвілін. Беларуска мела тры матчболы (два ў 12-м гейме на чужой падачы і адзін на тай-брэйку), але ў выніку прайграла польцы 7-ы раз з 10. За выхад у фінал Сабаленка зарабіла 512 тысяч еўра (да выліку падаткаў). Свёнтак дастануцца 963 тысячы.

Пасля перамогі полька пракаментавала напружаны паядынак: «І хто зараз скажа, што жаночы тэніс сумны?».

Верагодна, Іга вырашыла адказаць на словы Сабаленкі. Пасля вылету ў чвэрцьфінале турніру ў Штутгарце беларуска заявіла, што тэніс практычна не глядзіць, а калі і ўключае, то аддае перавагу мужчынскаму. На яе думку там «больш стратэгіі», і ён проста «цікавей».

Дарэчы, нягледзячы на паражэнне, адразу пасля гульні Сабаленка была ў добрым настроі. Яна расказала, што апошнія месяцы былі для яе напружанымі (27 красавіка ў Мінску пахавалі яе экс-бойфрэнда Канстанціна Кальцова, які загінуў у сярэдзіне сакавіка пасля падзення з 23-га паверха дарагога гатэля ў Маямі), падзякавала арганізатарам турніру. А яшчэ павіншавала з перамогай Свёнтак, але дадала, што наступны турнір выйграе яна:

«Апошнія месяцы былі для мяне вельмі напружаныя. Я крыху выпала і даўно не стаяла на такой сцэне. Дзякуй усім за гэты дзіўны турнір, за той час, які я змагла тут пражыць. Дзякуй за атмасферу, якую вы стварылі. Гэтае месца асаблівае для мяне. Я рада, што змагла гуляць за вас столькі, колькі змагла.

«Насамрэч мне варта пачаць з Ігі. Віншую з чарговым выдатным турнірам. Вы з камандай прарабілі неверагодную працу. Але я спадзяюся, што ў наступным годзе тытул пяройдзе да мяне. Так, яшчэ мы гулялі больш за тры гадзіны. Гэта было доўга. Спадзяюся, мы хутка адновімся да наступнага турніру. Таксама дзякую сваёй камандзе. Я вас вельмі люблю», – сказала Сабаленка.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты