Tribuna/Тэніс/Блогі/Сабаленка за фiнал Мадрыда атрымала менш грошай, чым давалi раней – праз тое, чаго хацела сама тэнiсiстка

Сабаленка за фiнал Мадрыда атрымала менш грошай, чым давалi раней – праз тое, чаго хацела сама тэнiсiстка

Здаецца, за жаданне давялося заплацiць.

Аўтар — Pam-pam
6 траўня, 20:00
Сабаленка за фiнал Мадрыда атрымала менш грошай, чым давалi раней – праз тое, чаго хацела сама тэнiсiстка

4 мая стала вядомая пераможца прэстыжнага турныра WTA у Мадрыдзе – першая ракетка свету Іга Свёнтак з Польшы абыграла беларускую тэнiсiстку з другiм рэйтынгам Арыну Сабаленку. Дарэчы, за апошнія 40 гадоў у статусах першай і другой ракетак свету толькі Марціна Наўрацілава і Крыс Эверт гулялі адна з адной на грунце часцей – у іх чатыры сустрэчы, а ў Свёнтак i Сабаленкi цяпер тры.

Выйграла ў Мадрыдзе полька – у трэцiм сэце адыграла два матчболы на сваёй падачы, а затым перамагла на тай-брэйку. I пасля гэтага намякнула на словы Сабаленкi, што жаночы тэнiс не такi цiкавы, як мужчынскi.

За перамогу ў Мадрыдзе Свёнтак атрымае 963 тысячы еўра (да выліку падаткаў), а Сабаленка – 512 тысяч. I гэта заўважна менш, чым год таму, калi ў фiнале тых жа супернiц перамагла падпiсантка за рэжым. Цяпер Свёнтак атрымала на 142 тысячы еўра (цi 12,85%) менш, чым Сабаленка ў 2023-м, а сёлетняя Сабаленка атрымала на 68 тысяч еўра (цi 11,68%) менш за леташнюю Свёнтак.

I гэта не выпадковасць, а рашэнне арганізатараў. Агулам прызавы фонд з 2023-га скарацiўся, але ўсяго на пару тысяч еўра. Страты ж фiналiстак звязаныя з пераразмеркаваннем грошай. На 7,84% зменшыліся і прызавыя для паўфіналістак турніру. Затое больш, чым летась, атрымалi гульцы, якія вылецелі на больш раннiх стадыях. Напрыклад, тэнісісткі, якія дайшлі да 1/8 фіналу, атрымалі на «прыбаўку» ў 3,5 тысячы еўра (4,16%). А больш за ўсё павялічыўся бонус для гульцоў, якія выбылі ў першым крузе. У 2023-м яны атрымалі 16340 еўра, а ў гэтым – 20360, амаль на 20% больш!

Адзначым, што ў лістападзе мінулага года Сабаленка разам з іншымі тэнісісткамі падпісала ліст да WTA з шэрагам патрабаванняў, у ліку якіх было і паляпшэнне фінансавага становішча не самых высокарэйтынгавых тэнісістак з топ-250, якiя звычайна i вылятаюць на больш раннiх стадыях. Так што можна сказаць, што прарэжымнiца дабілася свайго – праўда, за гэта прыйшлося заплаціць самой.

Выхад у фінал на турніры ў Мадрыдзе дазволіў Сабаленка захаваць другi радок у рэйтынгу, яна засталася апярэджваць амерыканку Коку Гаўф.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты