Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/Як адчуць сябе на футболе сапраўдным беларусам. Дапамагаем вам уразіць усіх сваёй чысцюткай мовай

Як адчуць сябе на футболе сапраўдным беларусам. Дапамагаем вам уразіць усіх сваёй чысцюткай мовай

...

Автор — Алесь Коваль
2 ноября 2022, 04:43
Як адчуць сябе на футболе сапраўдным беларусам. Дапамагаем вам уразіць усіх сваёй чысцюткай мовай

Цi часта вы ўжываеце родную мову ў штодзённасцi? А калi тычыцца спорту? Мабыць, не так i часта. Як i мы. Дык давайце выпраўляць гэта! Як слушна апiсаць падзеi на футболе i вакол яго, разам з А1 разгледзiм на прыкладзе матча «Крумкачоў» i «Белшыны» з яскравага сезона-2020.

***

Чым блiжэй матч, тым больш ля «Алiмпiйскага» людзей, якiя жадаюць пабачыць нядзельны футбол на свае вочы.

Квiткi правяраюць сучасным метадам – праз прылады на смартфонах.

Юны заўзятар рыхтуецца да матча – як найлепш тут падыходзiць шалiк.

Вабiць гульня i такiх прыхiльнiкаў!

Перад сустрэчай можна падысцi па подпic да футбалiста каманды гаспадароў.

Што нi крок – процьма забаў.

Юцюбавая зорка «Крумкачоў» Саша Iвулiн пакуль не трапляе у склад, але застаецца ў гуморы ды працягвае працаваць дзеля сваёй мары.

Каманды з’явiлicя на полi, павiталi адна другую – гульня пачалася!

З трыбун безупынна ды на ўвесь голас гналi «Крумкачоў» наперад. Вядома ж – «Верым, можам, пераможам»!

«Белшына» таксама прагнула галоў, але абаронцы дзейнiчалi надзейна i спынялi спробы iмклiвых атак супернiкаў. На здымку капiтан Павел Грачышка своечасовым падкатам пазбаўляе мяча жвавага замежнiка Рамазана Iсаева.

Пасля аднаго з сутыкненняў паўабаронца гасцей Сяргей Русак нiцма павалiўся на газон – у перапынку яму спатрэбiлася замена.

Галоўны арбiтр Сяргей Краснiкаў раз-пораз даставаў з кiшэнi жоўтую картку, але ж да выдаленняў не дайшло.

Паблiзу штрафной пляцоўкi бабруйскай каманды, як звычайна ў «Крумкачоў», рэй вёў нападаючы Аляксандр Яцкевiч, але намаганнi не прывялi да поспеху.

Загартаваны ужо трыма адбiтымi пенальцi брамнiк Аляксей Калтыгiн, як той казаў, бачыў супернiкаў навылёт. З такiм поглядам i сам-насам выходзiць не захочацца.

Аднойчы Цярэнцiй Луцэвiч усё ж такi забiў Калтыгiну з блiзкай адлегласцi, аднак гол не залiчылi з-за становiшча па-за гульнёй.

Падаць кутнi – нядрэнны сродак, каб забiць, але ж гэтым днём усе спробы сышлi на нiшто.

Хаця, канешне, часам у штрафных пасля небяспечных падач адбывалася бязладдзе, аднак праштурхнуць мяч у сетку нiхто не здолеў.

На лаве запасных хвалявалiся не менш, чым на трыбунах.

Канечны свiсток зафiксаваў нiчыю з лiкам 0:0. «Крумкачы» маглi дацiснуць ды выдзерцi перамогу у дададзены час, але ж шыкоўна ўратаваў сваю каманду Аляксей Харытановiч – iнакш пасля трапнага стрэлу Мiхаiла Калядкi мяч дакладна ўляцеў бы пад папярочку.

Пасля Харытановiч пра штосьцi спрачаўся з бакавым суддзёй – мо дзе, на думку варатара, дарма не ўзняў сцяжок?

«Крумкачы» ж сумавалi з-за страты двух ачкоў.

Аднак пры любым вынiку галоўнае – аддзякаваць заўзятарам за падтрымку.

А заўзятары пры любым вынiку ўзнагародзяць усмешкамi ды працягнуць далонi, каб даць «пяць». Пачуццё, што гуляеш для неабыякавых людзей – цi гэта не футбольнае шчасце?

Замацуем новыя веды з дапамогай невялічкага слоўніка.

Да сустрэчы з мовай на футболе!

Фота Анатоля Рэдзiна

Другие посты блога

Все посты