Усе навіны

Ігар Слесарчук: «Мне незразумела, чаму чацвёрка «Смаргоні» няправільна абаранялася»

16 траўня, 23:13

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук пракаментаваў гульню з «Іслаччу» (1:1), а таксама патлумачыў рашэнне выпусціць усіх нападаючых.

– Матч разбіўся на арэльныя адрэзкі. З чым гэта было зьвязана?

– Пры падрыхтоўцы да матчу супраць «Іслачы» мы ўлічвалі розныя фактары. Першае, стыль гульні суперніка. Другое, тое, што ў іх зараз перыяд частых матчаў. Хацелі гуляць агрэсіўна. Накшталт і спрабавалі дзейнічаць такім чынам, але, нажаль, наша чацвёрка няправільна абаранялася і, скажам так, не рэагавала на доўгія банальныя закіды і на падачы з флангу. Мне незразумела зараз, чаму так адбывалася. Таму і атрымаўся такі матч.

За гэта мы і любім футбол. Мусіць, гледачам спадабаўся такі матч.

– У канцоўцы паднімалі ўсіх нападаючых, наяўных у рэзерве. Да выхаду Далідовіча можна сказаць, што ішлі ў ва-банк?

– Трэба было адыгрывацца, таму паднялі другога нападаючага. Тут як бы ўсё банальна. Мы хацелі выратаваць матч, таму так адбывалася. Плюс Альберта Капытыча ўсё-такі мы яго выкарыстоўваем больш на флангу гэтак жа, як і Паўла Горбача плюс у дададзены час ужо недзе Цярэнцій стаў прасядаць, цяжка яму, занадта шмат адзінаборстваў. Таму і падымалі. Плюс зноў жа, на жаль, у нас чатыры гульцы атрымалі мікрапашкоджанні. Хацелі задзейнічаць тых футбалістаў, хто на дадзены момант мог змяніць сітуацыю, – сказаў Слесарчук.