Все новости

Кацярына Сныціна: «Або ты супраць вайны ва Украiне, і ты гэта кажаш і з’яжджаеш, або ты маўчыш і знаходзішся ў Беларусі»

12 июля 2022, 18:41

Баскетбалістка Кацярына Сныціна падзялілася думкамі пра вайну ва Украіне і пра сітуацыю ў Беларусі.

Якое цяпер ваша баскетбольнае жыццё?

– У мяне скончыўся кантракт у Турцыi, і мой агент шукае мне наступны кантракт. Цяпер у мяне вакацыі. Мінулы месяц я вельмі мала трэніравалася, цяпер пачынаю набіраць фізычную форму. Шмат часу праводжу ў трэнажорнай залі, бегаю, трэніруюся, а гуляць у баскетбол у мяне атрымліваецца толькі з беларусамі.

– Адзін з блогаў на «Свабодзе» называўся «Маўчаньне або выгнанне. Лёс спартоўцаў пры дыктатуры». Які выбар стаіць цяпер перад беларускімі спартоўцамі і што яны рэальна могуць зрабіць?

– Ужо не ведаю. За каментар у сацсетках даюць гады турмы. Людзі ўжо зрабілі выбар. Рэпрэсіі працягваюцца, ідзе вайна [ва Украiне], людзі гінуць. Назад ужо дарогі няма. У цябе ўжо альбо чорнае, альбо белае. Або ты супраць гэтай вайны, і ты гэта кажаш і з’яжджаеш (ці проста з’яжджаеш), або ты маўчыш, трымаеш усё ў сабе і знаходзішся ў Беларусі.

– Што цяпер адбываецца з беларускім жаночым баскетболам?

– Не ведаю. Думаю, гэта будзе закансерваванае разьвіццё, калі яны змогуць гуляць толькі паміж зборнымі Расiі і Беларусі. Мне падаецца, пакуль вайна не скончыцца, пакуль мы не адбудуем спартовую інфраструктуру ва Украіне, санкцыі будуць працягваць дзейнічаць.

Ты расцеш як прафесійны спартовец, можаш стаць лепшым, толькі калі спаборнічаеш з найлепшымі. Калі хочаш мець дасягненні, мусіш гуляць супраць сусветных зорак. А цяпер будзе такі ўзровень, груба кажучы, калі баскетбол мае выжыць. Так яны і будуць існаваць, – сказала Сныціна.