Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Пасля жніўня-2020 Ціхан, падобна, зламаўся: вельмі шмат крынжу, адна з галоўных тэм – трансгендары

Пасля жніўня-2020 Ціхан, падобна, зламаўся: вельмі шмат крынжу, адна з галоўных тэм – трансгендары

Правілы жыцця былога спартоўца, які стаў лукашэнкаўскім кіраўніком.

Аўтар — Pam-pam
10 лютага, 06:18
Пасля жніўня-2020 Ціхан, падобна, зламаўся: вельмі шмат крынжу, адна з галоўных тэм – трансгендары

У разгар карʼеры – усеагульны любімец, сёння – прыхільнік лукашызму, які кажа дзіўныя рэчы. Іван Ціхан быў адным з нямногіх прадстаўнікоў спорту, хто пасля выбараў-2020 застаўся побач з Аляксандрам Лукашэнкам і не саромеўся ў гэтым прызнацца. Кідальнік молату на той момант яшчэ быў дзейным атлетам, а неўзабаве пасля скандальнага сыходу калегі па сектары Вадзіма Дзевятоўскага яшчэ і стаў старшынём Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Так нейкі час адначасова і выступаў, і кіраваў. Тады спартсмен Ціхан усімі сіламі імкнуўся адабрацца на Алімпіяду ў Токіа, якая магла стаць для яго пятаў у карʼеры, сёння ж Ціхан-функцыянер не разумее, навошта беларускім атлетам ехаць на Гульні. Як старшыня федэрацыі ён не згодны з тым, што лукашэнкаўскі рэжым зʼяўляецца суагрэсарам у вайне з Украінай – менавіта на тэрыторыі нашых суседзяў ён апошні раз у жыцці выканаў алімпійскі нарматыў, у Луцку. Тое, што на ўкраінцаў напалі з беларускай тэрыторыі, тое, што на нашых палігонах рыхтавалі пуцінскіх салдат, якія забіваюць украінцаў, тое, што Лукашэнка пастаўляе ў Расію ваенную тэхніку і вайсковыя кампаненты для стварэння зброі – усяго гэтага Ціхан па-«дзяржаўнаму» навучыўся не заўважаць. Пры гэтым зазначае, што ён не звер.

У апошнія гады гэтага чалавека складана слухаць, але пры гэтым яшчэ больш складана зразумець.

«Кажуць, што Беларусь нібыта падтрымлівае агрэсара на тэрыторыі Украіны. Але ніякіх доказаў не прад'яўляюць».

«Не думайце, што я нейкі там звер».

«У мяне таксама куча сваякоў знаходзіцца, і блізкіх (магчыма, Ціхан меў на ўвазе, што ў яго ёсць родныя ва Украіне. - Заўв. рэд.), я сапраўды гэтак жа перажываю».

«Патрэбны альтэрнатыўныя Алімпійскія гульні. Алімпійскі рух сябе дыскрэдытуе».

«Трэба арыентавацца на найлепшае, гэтыя Гульні [Гульні краін СНД], як міні-чэмпіянат Савецкага Саюза».

«То бок Расія набывае і мы набываем. А Еўропа і свет, канешне, губляюць. Бо яны ведаюць, што мы ў нейкай ступені губляем, але мы ўжо даўно ў гэтым стане».

«Навошта спартоўцу прывозіць з АГ-2024 дрэнны вынік і з гэтым жыць? Лепш атрымаць станоўчы вопыт у Расіі, чым ехаць туды [на Алімпіяду]».

«Чаму трансгендараў дапусцілі, а беларускіх спартсменаў з пагонамі не? Зразумела, прыбіраюць лідараў. У Сірыі быў Бундэсвер, а лёгкаатлеты з яго ўдзельнічаюць у АГ».

«Правы нашых спартсменаў ушчэмленыя <…> . А ў той жа час Міжнародны алімпійскі камітэт вітае допуск да алімпійскага руху розных меншасцяў, трансгендараў і гэтак далей».

«Спорт павінен аб'ядноўваць, а не раз'ядноўваць. Незалежна ад колеру скуры, месца пражывання, а таксама ад тваёй асабістай думкі».

«Усе супраць гвалту».

«Калі б мне далі зараз сельскую гаспадарку, я з задавальненнем вывучу гэтую справу. Гэта ж наша карміцелька-зямля, на якой мы выраслі».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты