Усе навіны
Видео

Леўчанка пра словы Кавальчука, што ў спартсменаў, якія з'ехалі, няма вынікаў: «Таленавітыя беларусы працягнуць паказваць ######## вынікі, бо сваёй краіне яны не патрэбныя»

16 снежня 2022, 12:30

Экс-баскетбалістка Алена Леўчанка пракаментавала словы міністра спорту Сяргея Кавальчука, якія ён сказаў на паседжанні з Аляксандрам Лукашэнкам. Кавальчук сказаў, што ў беларускіх спартоўцаў, якія вымушаныя былі з-за рэпрэсій выехаць з Беларусі і выступаць у іншых краінах не растуць вынікі.

«Нас працягваюць зневажаць за тое, што ў 2020 годзе мы зрабілі выбар. Выбар за праўду і свабоду меркавання! Сотні тысяч разумных і таленавітых беларусаў пакінулі сваю краіну, якія будуць працягваць тварыць, рабіць і паказваць ######## [неверагодныя] вынікі, бо сваёй краіне яны НЕ ПАТРЭБНЫЯ (арфаграфія арыгінала – Tribuna.com)!

«Вы» Самі культывуеце сіндром другагатункаў, а вінаваціце каго заўгодна, толькі не сябе😉

Свабодныя Беларусы – ВЫ🔥

Люблю 🤍❤️🤍», – напісала Леўчанка ў Instagram.

Нагадаем, што ў 2021 годзе Леўчанка стала чэмпіёнкай Грэцыі разам з «Панацінаікас», да гэтага ў канцы верасня 2020 года Леўчанка была затрыманая і 15 содняў правяла на Акрэсціна.