Усе навіны

Вяргун пра перамогу «Мінскa» ў Кубку Беларусі: «Для нас гэта вельмі важна і ганарова – насіць званне лепшай каманды краіны»

29 снежня 2022, 23:30

Галоўны трэнер «Мінскa» Расціслаў Вяргун падзяліўся меркаваннем пра перамогу ў Кубку Беларусі па баскетболе. У фінале каманда перамагла «Гродна-93».

– Вельмі рады, што трафей застаецца ў клубе. Для нас гэта вельмі важна і ганарова – насіць званне лепшай каманды краіны. Можа, гэта не выглядае лёгка, але я адчуваю, што запас ёсць, хлопцы дадаюць. Я вельмі рады за тых, хто ўпершыню робіцца лепшым. Наперадзе вельмі шмат працы і хочацца, каб гэтыя станоўчыя эмоцыі, якія нам падарыў Кубак краіны, перанесліся на Адзіную Лігу ВТБ і мы праявілі свае лепшыя якасці і лепшую гульню на больш высокім узроўні, – сказаў Вяргун.

Нагадаем, «Мінск» здабыў толькі адну перамогу ў 18 матчах Лігі ВТБ у цяперашнім сезоне.