Усе навіны

У новым турніры НБА могуць прыняць удзел каманды з G-Лігі і Еўропы

8 красавіка 2023, 19:29

У новым унутрысезонным турніры НБА могуць узяць удзел каманды з G-Лігі і Еўропы, паведамляе Yahoo! Sports.

На першым этапе ўсе 30 каманд лігі будуць падзелены на 6 груп. У пэўныя дні на працягу першых шасці тыдняў рэгулярнага чэмпіянату кожная каманда згуляе па 4 матчы (2 дома, 2 на выездзе).

Пераможцы кожнай групы і дзве іншыя каманды, якія запросяць у асобным парадку, выйдуць у плэй-оф. Паводле інфармацыі крыніцы, гэтымі камандамі могуць стаць калектывы з G-Лігі або Еўропы.

Паўфіналы і фінал турніру адбудуцца на нейтральнай пляцоўцы.