Усе навіны

Абаронца зборнай Беларусі Васілевіч: «З'ехаць магчыма, калі ёсць жаданне і агенты. У мяне досыць шмат прапаноў»

26 красавіка 2023, 11:16

Беларуская баскетбалістка і абаронца зборнай Юлія Васілевіч расказала пра свае бліжэйшыя планы.

– Я думаю, што ўсё магчыма, калі ёсць жаданне, калі ёсць агенты, якія могуць табе ў гэтым дапамагаць, таму думаю, што ўсё рэальна.

Безумоўна, прапановы ёсць. Пакуль яны на паўзе невялікай. І агент ужо таксама ёсць. Пакуль я не буду раскрываць карты, але ўжо ёсць дастаткова вялікая колькасць прапаноў, якія даволі-такі цікавыя, але пакуль мяне цікавіць наш чэмпіянат Беларусі. Мне хочацца стаць чэмпіёнам, потым ужо разбірацца з наступным сезонам, – сказала Васілевіч.