Усе навіны

«Манака» і «Рэал» – апошнія ўдзельнікі фіналу чатырох баскетбольнай Еўралігі

11 траўня 2023, 08:11

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі Фінал чатырох баскетбольнай Еўралігі.

Трэцім удзельнікам стала «Манака». У пятым матчы 1/4 фіналу клуб атрымаў перамогу над «Макабі» – 97:86.

«Манака» ўпершыню ў гісторыі згуляе ў Фінале чатырох.

Чацвёртым удзельнікам стаў «Рэал». У пятым матчы «Рэал» абыграў «Партызан» – 98:94.

Першым удзельнікам Фінала чатырох з'яўляецца «Барселона», другім – «Алімпіякас».

Фінальныя матчы пройдуць з 19 па 21 мая ў літоўскім Каўнасе.