Усе навіны

Хардэн плануе адмовіцца ад опцыі падаўжэння кантракту, каб стаць вольным агентам

17 траўня 2023, 21:04

Джэймс Хардэн, які разыгрывае «Філадэльфіі», плануе адмовіцца ад опцыі падаўжэння кантракту ў памеры 35,6 мільёнаў даляраў, каб стаць вольным агентам і падпісаць доўгатэрміновае пагадненне, паведамляе інсайдэр Крыс Хэйнс.

Ён зацікаўлены ў камандах з «канкурэнтаздольным складам», а таксама хоча мець «баскетбольную свабоду, каб быць сабой».

Хардэн правёў у плэй-оф 11 матчаў, набіраючы ў сярэднім 20.3 ачкі, 6.2 падбору і 8.3 перадачы.

Паведамлялася, што ён сур'ёзна настроены на вяртанне ў «Хʼюстан».

Нагадаем, што «Філадэльфія» звольніла галоўнага трэнера Дока Рыверса пасля паразы ад «Бостана» у 7-м матчы серыі другога раўнда плэй-оф (3-4).