Усе навіны

Расціслаў Вяргун: «Разумеем, што да 2025 года афіцыйных гульняў у зборнай Беларусі ўжо не будзе»

9 чэрвеня, 17:48

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Расціслаў Вяргун падзяліўся меркаваннем пра адсутнасць афіцыйных гульняў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Разумеем, што да 2025 года афіцыйных гульняў у зборнай ужо не будзе. Усведамляем, што стаўку трэба рабіць на людзей, якія прадставяць на міжнароднай арэне наш мужчынскі баскетбол у перспектыве.

Таму ідзем на амаладжэнне, уводзім шмат новых імёнаў, даем шанец многім новым хлопцам. Ёсць і ігракі 2005 года нараджэння. Да вопытных баскетбалістаў дабавяцца тыя, хто праявіў сябе добра ў гульнях чэмпіянату Беларусі, а таксама хлопцы з «Гродна-93», і з «Рубона», – сказаў Вяргун.