Усе навіны

Батлер, Кары, Браянт – сярод найвыбітнейшых гульцоў НБА па версіі Неймара

13 чэрвеня, 21:02

Гулец «ПСЖ» Неймар назваў імёны баскетбалістаў, якіх лічыць найвыдатнейшымі ў гісторыі НБА.

«У дзяцінстве я часта чуў пра Джордана. Нажаль, мне не атрымалася ўбачыць, як ён гуляе. Але гульцом, які мяне натхніў, быў Кобе Браянт. Я сачыў за яго выступамі, ён гуляў за самую вядомую каманду.

Я не заўзею за нейкую канкрэтную каманду, я заўзею за каманды сваіх сяброў.

Топ-5 гульцоў у гісторыі? Джордан, Браянт, Шакіл О'Ніл, Леброн Джэймс, Стэфэн Кары. А яшчэ Джымі Батлер. Ён павінен быць сярод найлепшых, таму што творыць гісторыю», – сказаў Неймар.