Усе навіны

Экс-баскетбаліст зборнай Беларусі Корж: «Вырашыў паспрабаваць сябе ў нафтавай галіне, вучуся на памагатага свідроўшчыка»

5 жніўня, 14:55

Былы гулец зборнай Беларусі Вячаслаў Корж расказаў аб тым, чым ён займаецца пасля кар'еры баскетбаліста. «Мабыць, здароўе дазволіла б яшчэ два-тры гады адыграць у нашым чэмпіянаце. Але надышоў час, калі трэба вызначацца, чым заняцца пасля спорту. Вырашыў паспрабаваць сябе ў нафтавай галіне. Зараз у Светлагорску працую камплектоўшчыкам на базе, паралельна вучуся на памочніка свідроўшчыка. Пасля перавядуць на свідравую ўстаноўку. Таксама хацеў бы атрымаць другую вышэйшую адукацыю - менавіта ў нафтавай сферы. Вось такія планы. Праца складаная, але пачынаць з нуля мне заўсёды цікава. А баскетболу я не сказаў «бывай»: папрасілі дапамагчы гомельскаму клубу, так што па меры магчымасцяў буду гуляць за яго ў чэмпіянаце. Але гэта ўжо не прафэсійны ўзровень. Больш для сяброў і для душы», - сказаў Корж.

За час кар'еры Корж выступаў за «Лакаматыў-КіС», гомельскі «Сож», «Гродна-93» і «Цмокі». Бягучы сезон разыгрываючы правёў у складзе «Барысфена».