Усе навіны

Дончыч стаў найлепшым скорэрам ЧС па баскетболе

10 верасня, 19:30

Лідэр зборнай Славеніі Лука Дончыч стаў найлепшым скорэрам чэмпіянату свету па баскетболе.

Сярэдняя колькасць ачкоў Дончыча за матчы склала 27,0.

Другім па гэтым паказчыку стаў Джордан Кларксан са зборнай Філіпін (26,0 ачкоў), трэцім – Лаўры Марканен з Фінляндыі (24,8 ачка).

Дончыч стаў першым гульцом за апошнія 30 гадоў, які набраў 200+ ачкоў, 50+ і 40+ перадач на адным ЧС.

Славенія абгуляла Італію ў матчы за 7 месца на турніры (89:85).