Усе навіны

Цэнтравы «Мінесоты» Гобер пра сутычку з гульцом «Голдэн Стэйт» Грынам: «Збіраюся абскарджваць штраф. Гэта ганьба»

16 лістапада, 14:17

Цэнтравы «Мінесоты» Рудзі Гобер адрэагаваў на штраф, які яму прызначылі з-за бойкі ў матчы з «Голдэн Стэйт».

«Зразумела, што кожная сытуацыя індывідуальная, але для мяне гэта было больш, чым проста рэакцыя на падзею. На мяне напалі.

І мяне яшчэ аштрафавалі за тое, што я вырашыў падняць рукі, калі на мяне нападалі – гэта ганьба. Я збіраюся абскарджваць гэты штраф», – сказаў Гобер.

На старце матчу пры ліку 0:0 у выніку сутыкнення адбылася сутычка паміж Клеем Томпсанам з «Голдэн Стэйт» і Джэйдэнам Макдэніэлсам з «Мінесоты». Да іх далучыўся Гобер, якога ззаду за шыю схапіў Дрэйманд Грын.

Грын атрымаў адхіленне на 5 матчаў. Клей Томпсан, Джэйдэн Макдэніэлс і Рудзі Гобер аштрафаваныя на 25 000 долараў кожны.