Усе навіны

Галоўным трэнерам зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стаў расіянін Агабаб'ян

16 лістапада, 15:30

Галоўным трэнерам зборнай Беларусі па баскетболе 3×3 стаў расіянін Уладзімір Агабаб’ян.

Гэта заслужаны трэнер Расіі, пад кіраўніцтвам якога расійская зборная «3×3» заваявала срэбра на Алімпійскіх гульнях у Токіа.

На пасаду трэнера па агульнафізічнай і функцыянальнай падрыхтоўцы запрошаны Яўген Бурын, які мае досвед працы са зборнымі і расійскімі клубамі.

Як паведамляе прэс-служба БФБ, базавым клубам зборнай стане «Шахцёр».