Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі Вяргун: «Атрымаў у ЗША адукацыю бухгалтара, аўдытара, тры гады працаваў у карпаратыўным свеце»

25 снежня, 16:22

Беларускi трэнер зборнай Беларусі i расiйскага «Уралмаша» Расціслаў Вяргун распавёў, як ён пачаў займацца баскетболам.

«Мяне выхоўвала маці – яна першы трэнер Аляксандра Волкава. Нажаль, я як баскетбаліст не дарос да ўзроўня яе найлепшага вучня, але я трэніраваўся з самага ранняга ўзросту. У мяне не было іншага шляху, акрамя як заняцца баскетболам. З найвышэйшых дасягненняў – быў капітанам моладзевай зборнай Беларусі, чым я заўсёды вельмі ганарыўся.

ЗША былі маёй марай, і я паехаў туды. Памятаю, думаў, што год-два – і я буду ў НБА. Штаты згулялі вялікую ролю ў фармаванні мяне як гульца, чалавека, трэнера. Я сустрэў там вельмі шмат людзей, якія паўплывалі на маё станаўленне і сталенне.

Карʼера ў студэнцкім баскетболе там складалася для мяне па-рознаму. Спачатку я вучыўся ў каледжы ў Тэхасе, там правёў адзін вельмі моцны сезон: вялікія ўніверсітэты рэкрутавалі, але ў сілу пэўных абставінаў у мяне не атрымалася развіцца там, і я абраў іншы шлях. Я паступіў у маленькі ўніверсітэт у Бірмінгеме, Алабама. Там мяне цікавіла якасць адукацыі.

Па заканчэнні ўніверсітэта я вырашыў застацца ў Штатах, працаваў з дзецьмі. Мы з партнёрам па камандзе адкрылі нешта накшталт клуба і трэніравалі каманды розных узростаў, якія гулялі ў лізе AAU [Саюза аматарскага спорту ЗША].

Па адукацыі я бухгалтар, аўдытар, таму я працаваў у карпаратыўным свеце тры гады. Потым у нейкі момант вырашыў, што хачу бачыць больш баскетбола ў сваім жыцці, і вярнуўся ў Беларусь», – сказаў Вяргун.