Усе навіны

Піцерскі «Зеніт» выклаў ролік з бульбай пасля перамогі над «Мінскам», але потым выдаліў

13 студзеня, 09:10

У чацвер піцерскі «Зеніт» пасля перамогі над «Мінскам» (96:69) выклаў дзіўны ролік на якім каманда з Мінска прадстаўлена ў выглядзе чышчанай бульбы.

Неўзабаве ролік выдалілі з афіцыйнага акаўнта каманды з Санкт-Пецярбурга, заўважыў тэлеграм-канал «Мутко против».

Нагадаем, што ў «Мінска» 21 паражэнне без перамог у сезоне-2023/24 Адзінай лігі ВТБ. «Мінск» займае заключнае месца ў турнірнай табліцы.

Выдаленае відэа можна паглядзець тут.