Усе навіны

«Лондан Лаянс» Сныцінай выйшлі ў паўфінал Еўракубка

29 лютага, 00:03

28 лютага «Лондан Лаянс» з беларускай баскетбалісткай Кацярынай Сныцінай у другім матчы 1/4 фіналу Еўракубка абыгралі турэцкую «Байлану Кайсеры» (82:70).

Першы чвэрцьфінальны матч таксама завяршыўся перамогай лонданскай каманды (87:79). Такім чынам, клуб Сныцінай выйшаў у паўфінал Еўракубка, дзе сустрэнецца з італьянскай «Венецыяй» або латвійскай «ТТТ Рыгай».

У сённяшнім матчы Кацярына Сныціна набрала 11 ачкоў, зрабіла 2 падборы і 5 перахопаў.