Усе навіны

«Лондан Лаянс» Сныцінай выйшлі ў фінал Еўракубка

13 сакавіка, 00:09

12 сакавіка «Лондан Лаянс» з беларускай баскетбалісткай Кацярынай Сныцінай у другім матчы 1/2 фіналу Еўракубка абыгралі iтальянскую «Венецыю» (71:59). Першы паўфінальны матч таксама завяршыўся перамогай лонданскай каманды (69:68).

Такім чынам, клуб Сныцінай выйшаў у фінал Еўракубка, дзе згуляе з пераможцам пары «Бешыкташ» (Турцыя) – «Жырона» (Іспанія). Матчы пройдуць 3 і 10 красавіка.

У сённяшнім матчы Сныціна набрала 6 ачкоў, зрабіла 4 падборы і 4 перахопы.