Усе навіны

Экс-трэнер зборнай Беларусі Круцікаў узначаліў польскую «Асторыю»

19 сакавіка, 21:23

Беларускі спецыяліст з польскім грамадзянствам Аляксандр Круцікаў узначаліў «Асторыю» з Быдгашча.

Нагадаем, што Круцікаў узначальваў зборную Беларусі з 2015-га па 2019-ы і каманду «Мінск» з 2017 года да 2019-га.

«Многія рэчы і аспекты вызначылі, што гэта будзе трэнер Круцікаў. Мы верым, што яго досвед дапаможа раскрыць гульцам і што ён знойдзе спосаб раскрыць іх патэнцыял, які яшчэ не паказаны. І мы спадзяемся, што гэты шматгадовы досвед будзе вельмі важны для нашых гульцоў. Трэнер ведае, якая мэта і навошта ён прыходзіць. Мы хочам разам даставіць радасць нашым заўзятарам, каб і яны, і спонсары маглі ганарыцца тым, як каманда выглядае на пляцоўцы», – заявіў прэзідэнт клуба Бартламей Дзеджэй.

У мінулым сезоне Круцікаў выйграў павышэнне з рэзервовай камандай «Асторыі», а таксама кіраваў гульцамі U-19.