Усе навіны

На матчах баскетбольнага ЧБ 23-24 сакавіка зладзяць хвіліну маўчання па загінулых у тэракце ў Маскве

22 сакавіка, 23:58

Беларуская федэрацыя баскетбола зладзіць на матчах пад сваёй эгідай 23-24 сакавіка хвіліну маўчання па загінулых у тэракце ў Маскве.

«БФБ выказвае спачуванні родным і блізкім пацярпелых і загінулых у выніку трагічных падзей у «Крокус Сіці Холе»… Смуткуем… 23 і 24 сакавіка матчы па баскетболе ў Беларусі пачнуцца з хвіліны маўчання ў памяць пра загінулых», – гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Нагадаем, увечары 22 сакавіка ў маскоўскай канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» перад выступленнем гурта «Пікнік» адбыўся тэракт: некалькі невядомых расстрэльвалі людзей з аўтаматаў, учынілі выбухі і пажар у будынку. Як мінімум 40 чалавек загінулі, больш за 100 параненыя.

23 і 24 сакавіка сумарна пройдуць 10 матчаў ЧБ па баскетболе: шэсць у мужчын і чатыры ў жанчын.