Усе навіны

Аляксей Сухавецкі: «У гэтым годзе заўзятары «Мінска» былі лепшыя за клуб – трэба павышаць індывідуальны ўзровень беларускіх баскетбалістаў»

8 красавіка, 12:46

Галоўны трэнер «Мінска» Аляксей Сухавецкі падвёў вынікі сезона для каманды і расказаў пра прызначэнне галоўным трэнерам.

– Нам трэба павышаць індывідуальны ўзровень беларускіх баскетбалістаў. Легіянеры недзе павінны павесці больш за сабой, яны павінны быць лакаматывам, каб беларусы падцягваліся, дапамагалі, і ў гэты час, у гэтай сітуацыі яны таксама развіваліся. У той жа час, калі ў легіянераў не атрымліваецца гэтая роля, яны з ёй не спраўляюцца, то беларусы, як і любыя спартоўцы, яны павінны больш браць ініцыятыву, больш упэўнена: гэта і псіхалогія, і ментальна, і тэхнічна, і фізічна, – да ўсяго гэтага павінны быць гатовы. Гэта значыць, скажам так, любы спартовец павінен быць гатоў да свайго шанцу. Калі выпадае гэты шанец праявіць сябе, ты павінен быць гатовы і паспрабаваць яго ўзяць. Шанцаў у гэтым жыцці выпадае не так шмат.

– Як мянялася гульня каманды ў залежнасці ад таго, хто выходзіў на паркет, як спраўляліся з гэтым?

– Так, кожны раз новая гісторыя. Мы трымаліся без траўмаў аж да сярэдзіны снежня. Пасля, так, вельмі часта пачаліся гэтыя траўмы. З кожным званком ад лекара ты чакаеш, што зараз ён скажа нейкую нядобрую навіну, і табе давядзецца недзе латаць склад. Добра, што ў нас ёсць рэзервовая каманда, дзе мы можам нейкіх хлопцаў адтуль падцягнуць. Натуральна, гэта дадае складанасці, таму што часам некаторыя хлопцы не трэніруюцца з намі, а проста дадаюцца недзе на гульні, таму ўсур'ёз ты можаш разлічваць на 8-9 чалавек.

– Вы зараз галоўны трэнер. Нешта змянілася пасля таго, як сышла гэтая прыстаўка в.а.?

– Для мяне абсалютна нічога. Я не стаў ні больш, ні менш працаваць. Я пра яе таксама не часта ўспамінаў. Калі клубу так трэба было, значыць, так трэба. Усё роўна наша задача была гуляць для заўзятараў і максімальна правільна ўсіх раскрыць гульцоў і паспрабаваць перамагаць.

– Якія перспектывы наогул у клуба, таму што памяняўся не толькі трэнер, але і кіраўніцтва?

– Перспектывы – гэта лепш да іх, да кіраўніцтва звярнуцца. Да нас не заўсёды гэта даходзіць. Я думаю, што мы даведаемся пра гэта пасля заканчэння сезона, магчыма, чэмпіянату Беларусі. Нам дзесьці, можа быць, часам і лепш гэтага не ведаць, каб быць максімальна сфакусаванымі на сваёй працы, каб не адцягваць увагу на лішнія перажыванні нейкіх душэўных, каб не было. Мы павінны максімальна добра закрыць гэты сезон – апошнія дзве гульні ў ВТБ, і ў чэмпіянаце Беларусі. І потым ужо садзіцца і размаўляць, думаць, што будзе далей.

– Дзеля чаго «Мінск» наогул гуляе ў баскетбол?

– «Мінск» гуляе для заўзятараў, і ў гэтым годзе яны былі лепш, чым баскетбольная каманда, баскетбольны клуб «Мінск». Але мы адназначна ўдзячныя, і мы павінны вярнуць ім тое, што завінаваціліся, – сказаў Сухавецкі.