Усе навіны

Аляксей Сухавецкі: «Яркіх выканаўцаў, як Майкл Джордан, у «Мінска» няма. Мы яго ўсё чакаем, але пакуль ён не прыходзіць»

8 красавіка, 12:57

Галоўны трэнер «Мінска» Аляксей Сухавецкі расказаў пра праблемы са складам каманды.

– Кожны сезон «Мінск» шукае тых самых лідэраў, якія могуць узяць на сябе, хто ў гэтым годзе прымерыў на сябе гэтую ролю, таму што маладыя падраслі, яшчэ больш замацярэлі вопытныя, хто быў гэтымі самымі лідэрамі, якія вялі клуб.

– Наша каманда заўсёды павінна быць моцная як каманда. Яркіх выканаўцаў, як Майкл Джордан, у нас няма. Мы яго ўсё чакаем, але пакуль ён не прыходзіць. У любым выпадку, мы павінны быць моцнымі як калектыў: суперагрэсіўная абарона, добрая размова ў абароне, каб супернік баяўся, і тады ў гэтай каманды можа з'явіцца шанц.

– Вярнуць удалося ў гэтым сезоне да канцоўкі сваіх мінулых лідэраў – Зак Сміт, Ёван Шліванчанін. Ці не падалося вам, што занадта позна, таму што зусім мала яны згулялі? Ці была магчымасць запрасіць іх раней?

– Мы клікалі Зака і ў пачатку сезона, і дзесьці восенню – кастрычнік-лістапад. Па пэўных прычынах не ўдалося яго сюды прывезці. Натуральна, ён бы нам дапамог, але ў гэтым сезоне мы далёка не са ўсімі адгадалі. Гэтыя хлопцы правераныя, прыехалі, і яны паказваюць тое, чаго мы ад іх чакалі. Калі б Ёван таксама крыху раней прыехаў, гэта б нас узмацніла. Але, зноў жа, у нас няма такой задачы – узяць шэсць легіянераў, максімальна ўмацавацца. Усё роўна мы хочам і беларусаў разьвіваць. Гэта вельмі важная такая стратэгія нашага клюба. Мы не жадаем ад яе адыходзіць.

– Што адбывалася ў камандзе пасля ад'езду Расціслава Вергуна Можа быць, нешта новае спрабавалі прыўнесці, неяк па новым працу выбудаваць?

– Не, праца была пастаўлена прафесійна. Гульцы, канешне, былі максімальна здзіўлены, калі можна так назваць такім рашэннем, паваротам такіх падзей. Яны нейкі час знаходзіліся ў такім шоку. І, у прынцыпе, было няпроста. Але нешта адназначна трэба было мяняць, таму што пакінуць усё гэтак жа было складана. У прынцыпе, усё гэта і адбывалася для таго, каб нешта змяніць і зрушыць з таго напрамку, у якім гэта рухалася, – сказаў Сухавецкі.