Усе навіны

«Лондан Лаянс» Сныцінай заваяваў Еўракубак

10 красавіка, 23:10

«Лондан Лаянс» беларускi Кацярыны Сныцінай узяў Еўракубак – другі па сіле міжнародны трафей еўрапейскага жаночага баскетбола.

У першай гульні фіналу лонданкі прайгралі «Бешыкташу» ў гасцях 68:75, але 10 красавіка дома абыгралі суперніц 81:70 і атрымалі перамогу па суме дзвюх сустрэч.

Сныціна ў другім фінальным матчы правяла на пляцоўцы 7 хвілін 22 секунды, не набрала ачкоў, дапусціла адну страту і аддала дзве перадачы.