Усе навіны

Кацярына Сныціна: «Мне 38 гадоў, і ў мяне да гэтага часу няма іншага хобі, акрамя баскетбола»

29 красавіка, 20:23

Беларуская баскетбалістка «Лондан Лаянс» Кацярына Сныціна падзялілася ўспамінамі пра дзяцінства, калі яе бацькі кожную суботу збіраліся ў Мінску з сябрамі на пляцоўцы, каб пагуляць. З сямі гадоў яна стала займацца ў спартыўнай сэкцыі свайго бацькі.

«Мне 38 гадоў, і ў мяне дагэтуль няма іншага хобі, акрамя баскетболу. Мы глядзелі баскетбол, мы гулялі ў баскетбол, мы абмяркоўвалі баскетбол. Нават калі сезон заканчваўся, улетку з сябрамі мы каталіся па Мінску і на розных пляцоўках гулялі ў баскетбол», – успамінае Сныціна.