Усе навіны

Брансан – першы з 1993 года гулец, у якога атрымалася набраць 39+ ачкоў у чатырох матчах плэй-оф запар

3 траўня, 12:45

У ноч на 3 траўня «Нью-Ёрк» абыграў «Філадэльфію» ў шостым матчы серыі плэй-оф і прайшоў у другі раўнд – 118:115 (36:22, 15:32, 32:29, 35:32) (4- 2).

Самым рэзультатыўным гульцом у складзе «Нікс» стаў Джэйлен Брансан, які набраў 41 ачко, 3 падборы і 12 перадач.

Разыгрываючы «Нью-Ёрка» стаў першым з 1993 года гульцом, у якога атрымалася набраць 39+ ачкоў у чатырох матчах плэй-оф запар – апошні раз гэта атрымоўвалася ў Майкла Джордана.

У трэцім матчы Брансан набраў 39 ачкоў, чацвёртым – 47, пятым – 40.

У другім раўндзе каманда згуляе супраць «Індыяны», першы матч адбудзецца ў ноч на 7 траўня ў 02:30.