Усе навіны

Вяргун пра сыход з «Мінску»: «Калі адчуваю беспэрспэктыўнасьць, трэба нейкае рашэнне прымаць»

8 траўня, 09:50

Беларускі галоўны трэнер «Уралмаша» (Расія, Ліга ВТБ) Расціслаў Вяргун узгадаў аб сыходзе з «Мiнскa».

Нагадаем, «Мiнск» скончыў сезон Лігі ВТБ з 39 паразамі ў 40 матчах.

– Апішыце тую сітуацыю, калі сыходзілі з «Мінска». Як прымалася рашэнне?

– Не хачу вяртацца да яе... Думаю, што гэта такая інфармацыя, якая павінна застацца для тых, хто ў курсе.

Я вельмі ўдзячны. Без баскетбольнага клуба «Мiнск» не было б мяне як трэнера – 100%. Мне вельмі моцна на працягу маёй пакуль нядоўгай трэнерскай кар'еры шанцавала з кіраўнікамі.

Людзі, якія былі маімі непасрэднымі начальнікамі, бачылі ўва мне нейкі талент і стваралі нейкую прастору для майго развіцця. Як у «Мiнску», так і тут.

Другі крок, мусіць, які так моцна паўплываў, зборная. Бо быць на чале нацыянальнай каманды краіны – вельмі вялікая адказнасць. Гэта штурхае цябе на нейкае сталае развіццё, самакрытыку, спрабуеш трымаць сябе ў тонусе.

Але сітуацыя, якая адбылася ў «Мiнску», непрымальная. Каманда ідзе па сезоне з суадносінамі перамог і паражэнняў 0:16.

Скажам так, гэта мая рэакцыя на тое, што трэба нешта мяняць. Проста быць у стане і рабіць выгляд, што трэба яшчэ папрацаваць, – так не працуе. Заўсёды казаў, што як толькі я адчую бесперспектыўнасць, трэба нейкае рашэнне прымаць. І вось, момант надышоў, – сказаў Вяргун.